У допінг-тэстах шэрагу вядомых расійскіх спартсменаў таксама выявілі мельдоній

08.03.2016 / 20:59

Усерасійская федэрацыя валейбола пацвердзіла, што ў допінг-спробе гульца расійскай зборнай Аляксандра Маркіна выяўленыя сляды мельдонія, які з 1 студзеня ўнесены ў спіс забароненых прэпаратаў.

Справа Маркіна будзе разглядацца Міжнароднай федэрацыяй валейбола 19 красавіка.

Раней у расійскіх СМІ са спасылкай на крыніцы з'явілася інфармацыя пра выяўлены мельдоній у допінг-пробах яшчэ некалькіх расійскіх спартоўцаў: згадваліся, у прыватнасці, імёны алімпійскага чэмпіёна па шорт-трэку Сямёна Елістратава, пяціразовага чэмпіёна свету па канькабежным спорце Паўла Куліжнікава і чэмпіёна свету па цяжкай атлетыцы Аляксея Лоўчава.

У панядзелак аб выяўленым ў яе допінг-спробе мельдонія абвясціла знакамітая расійская тэнісістка Марыя Шарапава. Паводле яе слоў, яна не заўважыла, што прэпарат, які яна прымала цягам 10 гадоў, забаранілі.

Да гэтага мельдоний таксама знайшлі ў допінг-спробах фігурысткі Кацярыны Бабровай і велагоншчыка Эдуарда Варганава.

Мельдоний, вядомы таксама як мілдранат, спрыяе хуткаму аднаўленню клетак пры моцных фізічных нагрузках. Да 1 студзеня гэтага года прэпарат не быў забаронены для ўжывання прафесійным спартсменам.