Дацкую школьніцу, якая прыняла іслам, западозрылі ў падрыхтоўцы тэракту

08.03.2016 / 20:00

Следчыя органы Даніі прад'явілі 16-гадовай мясцовай жыхарцы абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту.

Паводле звестак праваахоўных органаў, яна планавала зладзіць выбухі ў двух школах, адна з якіх — габрэйская.

У якасці другога абвінавачанага па справе праходзіць 24-гадовы знаёмы дзяўчыны, які, як мяркуецца, ваяваў у Сірыі. Паводле звестак дацкіх СМІ, дзяўчына прыняла іслам.

Абодвух абвінавачаных затрымалі ў студзені. У іх знайшлі хімікаты, з якіх яны, як меркуецца, спрабавалі вырабіць выбухоўку. Віну затрыманыя не прызналі.