Двухгадовую дзяўчынку выратавалі на пажары ў Смалявіцкім раёне

14.02.2016 / 20:20

Фота МНС

Увечары 13 лютага ў Мінскае абласное ўпраўленне МНС паступіла інфармацыя пра пажар у вясковым доме ў Смалявіцкім раёне. Дом належаў жанчыне 1991 года нараджэння.

Да прыбыцця пажарных мясцовыя жыхары выратавалі дачку гаспадыні, дзяўчынку 2013 года нараджэння. Атручаная прадуктамі гарэння, яна шпіталізаваная. Атрымаў апёкі 1-2 ступені (4% цела) сваяк гаспадыні 1952 года нараджэння, пенсіянер (ад шпіталізацыі адмовіўся). Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў канструкцыі і мантажу печак.