У сераду па ўсёй краіне моцны парывісты вецер

02.02.2016 / 13:52

3 лютага ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег).

Вецер заходні парывісты, ноччу па паўночным захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак 1.. + 6°С, днём на поўдні да + 8°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём слаба расці.

У наступныя двое сутак, 4—5 лютага, захаваецца адліжнае надвор'е.