Ветранае надвор'е не паўплывала на працу энергасістэмы — «Белэнерга»

29.01.2016 / 10:28

Ветранае надвор'е не паўплывала на працу беларускай энергасістэмы, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій ДВА «Белэнерга» Аляксандр Малькоў.

«Моцны вецер не паўплываў на працу энергасістэмы. Паводле аператыўных даных, сур'ёзных адключэнняў у электрасетках не фіксуецца», — адзначыў Аляксандр Малькоў.

Па прагнозах сіноптыкаў, у выходныя ў Беларусі захаваецца ветранае надвор'е. У суботу, 30 студзеня, чакаецца парывісты вецер па паўночным захадзе, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі з мокрым снегам.