У чэмпіянаце КХЛ мінскае «Дынама» пацярпела трэцяе паражэнне запар

23.09.2015 / 22:44

Трэцяе паражэнне запар пацярпела мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 23 верасня каманда Любаміра Покавіча прайграла на сваёй пляцоўцы ханты-мансійскай «Югры» — 0:3 (0:0, 0:2, 0:1). 

Пасля 11 гульняў «Дынама» з 14 ачкамі займае 13-е месца ў Заходняй канферэнцыі. 

25 верасня «Дынама» сустрэнецца дома з «Аўтамабілістам» з Екацярынбурга.