КХЛ. Мінскае «Дынама» ўсухую перамагло «Трактар»

08.09.2015 / 21:45

У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі дынамаўцы на «Мінск-Арэне» перамаглі «Трактар» з лікам 4:0 (1:0, 2:0, 1:0).

Гэта другая запар перамога беларускага клуба, які стартаваў з трох паразаў, а потым у гасцях перамог фінскі «Ёкерыт».

10 верасня «Дынама» ў Мінску гуляе з «Нафтахімікам».