Сёння ў Мінску да +30

28.08.2015 / 08:13

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Максімальная тэмпература паветра 27 + 33°С, па паўночным захадзе 24 + 26°С.

У Мінску днём пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с. Максімальная тэмпература паветра каля + 30°С.