У Мінску змяняецца транспартнае абслугоўванне Ждановіч і Мінскага мора

21.08.2015 / 14:52

З 21 жніўня ўносяцца змяненні ў транспартнае абслугоўванне Ждановіч, Мінскага мора, прафілакторыя БНТУ, санаторыя «Прыморскі», паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

З мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання з 21 жніўня арганізавана работа экспрэсных аўтобусных маршрутаў нумар 1419-ТК «ст.м. Пушкінская - Прафілакторый БНТУ» з рухам па прасп.Пушкіна, вул.Ціміразева праз ГЦ «Ждановічы», санаторый «Крыніца», санаторый «Беларусачка», Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы, а таксама нумар 1427-ТК «ст.м. Пушкінская - Мінскае мора» з рухам па прасп.Пушкіна, вул.Ціміразева, праз ГЦ «Ждановічы», пас. Ждановічы, санаторый «Крыніца», санаторый «Пралеска».-