У Беларусь вярнуліся карціны Рушчыца, Гараўскага і Баброўскага ФОТА
11.08.2015 / 20:42
Экспазіцыя Нацыянальнага мастацкага музея папоўніцца карцінамі ураджэнцаў Беларусі: у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка набылі новыя карціны.
Сярод гэтых твораў карціны Апалінарыя Гараўскага «Замак» (1869 год), Рыгора Баброўскага «Улетку. Ветраны дзень» (1920—1930 гг.) і Фердынанда Рушчыца «Пейзаж. Вілія». Пасля рэстаўрацыйных работ некаторыя з прывезеных у Мінск карцін будуць выстаўленыя ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Апалінарый Гараўскі «Замак». Палатно на кардоне, алей. 24,8 x 30,9 см. 1869 г. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
Рыгор Баброўскі «Улетку. Ветраны дзень». Палатно, алей. 22,3 x 28,8 см. 1920—1930 гг. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
Фердынанд Рушчыц «Пейзаж. Вілія». Кардон, алей. 57,5 x 46 см. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
Дагэтуль ў Беларусі захоўваліся толькі дзве працы Рушчыца, адна з якіх («Хлеў і прасла для сена») была набыта раней Белгазпрамбанкам, а другая («Ля касцёла») знаходзіцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея.