Праз збой электрасетак спыняўся тралейбусны рух на Нямізе ФОТА

11.08.2015 / 15:57

Доўгая чарада тралейбусаў каля 15.00 стаяла на Нямізе ў абодва бакі, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы».

Не працавалі таксама святлафоры. У выніку на скрыжаванні Нямігі і Раманаўскай Слабады адбылася аварыя з удзелам матацыкліста, утварыўся затор.

«Гарадскія сеткі… Нейкае адключэнне. Праз гэтую спёку яны даволі часта падстанцыі адключаюць. Але ў 16.01 ужо тралейбусы паехалі», — паведамілі ў «Мінсктрансе».

ГС, КМ