Сіноптыкі чакаюць мінімум два тыдні нечуванага сквару і сушы

05.08.2015 / 22:01

Два наступныя тыдні ў Беларусі будзе трымацца моцная спёка.

Паводле дадзеных сайта gismeteo.by, дзённыя тэмпературы на поўдні краіны будуць складаць 30—35 градусаў, на поўначы — 25—30 градусаў. Прычым на поўдні, які і без таго ўлетку падсушыла, не прагназуецца ніводнага дажджу.

На поўначы магчымыя адзін ці два дажджы.

Незвычайныя для жніўня духата і засуха прывядуць да перасыхання рэк і азёр, падзення ўзроўню падземных вод. Засохнуць і сады, калі іх не паліваць.

nn.by