Знікла 19-гадовая жыхарка Бабруйскага раёна

05.08.2015 / 17:41

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведамляе аб вышуку маладой дзяўчыны. 

Паводле інфармацыі атрада ў сацcетках, знікла 19-гадовая жыхарка вёскі Койміна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Ганна Мазурава. 

1 жніўня дзяўчына знаходзілася ў вёсцы Іванаўка (Бабруйскі раён) у клубе. Устаноўлена, што каля 23.00 яна села ў неўстаноўлены аўтамабіль. Дадому так і не вярнулася. Дагэтуль аб яе месцазнаходжанні нічога не вядома.