Лукашэнка падпісаў загад аб стварэнні алкагольнага холдынгу

17.07.2015 / 16:36

Сем арганізацый канцэрна «Белдзяржхарчпрама» ўвойдуць у склад алкагольнага холдынга. Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ №326, які прадугледжвае стварэнне холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі. 

Кіруючай кампаніяй будзе ААТ «Мінск Крышталь». У склад холдынга ўвойдуць такія арганізацыі канцэрна «Белдзяржхарчпрам», як ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», ААТ «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод», ААТ «Харчовы камбінат «Весялова».

Стварэнне холдынга будзе садзейнічаць аптымізацыі асартыменту выпускаемых у краіне алкагольных напіткаў, павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай алкагольнай прадукцыі і выпрацоўцы адзінай стратэгіі прасоўвання яе на ўнутраным і знешнім рынках.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.