Раз'юшаны Гіркін запісаў відэазварот да казакоў «ЛНР», якія носяць георгіеўскую стужку на назе ВІДЭА

Расійскі баявік Стралкоў-Гіркін выклаў у інтэрнэт новае відэа, дзе аблаяў «вайскоўцаў» т.зв. «Наваросіі» за тое, што тыя пачалі чапляць георгіеўскую стужку на нагу ў якасці апазнавальнага знака. 

07.07.2015 / 17:50

Чыннік злосці Гіркіна

«Тое, што адбылося — гэта ганьба! — лютаваў Гіркін, — Я ўбачыў, як казакі носяць георгіеўскую стужку на назе. Такім чынам яны робяцца падобнымі да маскоўскіх дзяўчын, якія чапляюць гэтую стужку куды давядзецца. Гэта здрада! Я заклікаю вас не выконваць гэты загад, бо ён робіць вас блазнамі. Асабліва я заклікаю да гэтага казакоў!

АГ