Пад Мінскам адкрыўся маёнтак у выглядзе перакуленага дома

«Дукорскі маёнтак» знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

27.06.2015 / 10:52

«Дукорскі маёнтак» з перакуленым домам адкрыўся 25 чэрвеня непадалёк ад Мінска ў Пухавіцкім раёне, каля вёскі Дукора.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця аб’екта адбылася з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Пухавіцкага райвыканкама, іншых ведамстваў і міністэрстваў, а таксама шматлікіх гасцей, моладзі.