Кіраўнік КДБ: Улада не дапусціць пратэстаў 

26.06.2015 / 13:43

Ніякіх перадумоў для пратэстаў у Беларусі няма, заявіў кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык, размаўляючы 26 чэрвеня з журналістамі ў палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.

Паводле яго слоў, падчас выбарчай кампаніі і пасля выбараў будзе «стабільная сітуацыя».

«Перадумоў для пратэстаў не бачым, — сказаў Вакульчык. — І, натуральна, што ўлада гэтага не дапусціць».

Свабода слова і сходу ў Беларусі гарантаваная канстытуцыяй, але ў рэальнасці моцна абмежаваная.

СГ