У мінскім цырку разбіўся французскі матацыкліст ВІДЭА

дададзена

21.06.2015 / 15:51

20 чэрвеня ў цырку Мінска адбылося непрыемнае здарэнне. Пры скачку хлопец не здолеў даляцець да рампы на супрацьлеглым баку арэны. Ён стукнуўся ў металічную стойку і зваліўся з вышыні некалькіх метраў. Самастойна падняцца не змог, спатрэбілася дапамога дактароў. Паводле папярэдніх звестак, матацыкліст зламаў руку.

З 9 мая ў мінскім цырку праходзіць шоу «Экстрым-рэкорды Гінэса» з нумарам «Мотафрыстайл» з удзелам матацыклістаў з Францыі і Італіі.

СГ