Прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч ФОТАРЭПАРТАЖ з Бычкоў

дапоўнена

21.06.2015 / 10:56

20 чэрвеня на малой радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі адбылося ўручэнне прэміі, якую заснаваў рух «За Свабоду», «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава! Сёлетнім лаўрэатам прэміі стаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.

Удзел у імпрэзе, якую вядзе акцёр, вядучы «Падарожжаў дылетанта» Юрый Жыгамонт і падчас якой выступіць Лявон Вольскі, узялі больш за сто чалавек. 

Сядзіба-музей Васіля Быкава ў Бычках.

Госці і ўдзельнікі прэміі.

Вядоўца прэміі - Юрый Жыгамонт.

Мастак Алесь Марачкін абвяшчае лаўрэата прэміі гэтага года.

Ганаровы дыплом прэміі.

Сястра Васіля Быкава Валянціна (злева) пад сценамі роднай хаты-музея.

Статуэтка прэміі «За свабоду думкі».

Лядар руху «За свабоду» і ідэйны натхняльнік прэміі Аляксандар Мілінкевіч.

Выступае Лявон Вольскі.

Сярод іх такія вядомыя асобы, як былы старшыня Нацбанка, прафесар Станіслаў Багданкевіч, мастакі Алесь Марачкін, Мікола Купава і Алесь Пушкін, эканаміст Сяргей Чалы, бард Віктар Шалкевіч, гісторык Леанід Лыч, паэты Андрэй Хадановіч і Міхась Скобла, перакладчык Лявон Баршчэўскі.

На жаль, па стане здароўя Ніл Гілевіч (паэту 83 гады) не здолеў прыехаць у Бычкі: узнагарода будзе перададзена яму пазней у Мінску. Але на мерапрыемстве прагучаў аўдыёвыступ паэта, у якім ён паразважаў пра місію носьбітаў свабодных думак.

«Праз усю гісторыю чалавецтва людзі, надзеленыя ў належнай меры пачуццём грамадзянскай годнасці, даражылі больш за ўсё свабодай думкі. Вядома, і людзі свету мастацтва — паэты, музыкі, жывапісцы, скульптары. А, можа, і ў першую чаргу яны, бо іхняя жыццёвая місія — выўляць сябе, сваю душу. Што, якую душу выўляеш, мастак? Душу свабоднага грамадзяніна ці душу халуя і лёкая? Каму служыш — праўдзе ці хлусні? — разважае Ніл Гілевіч. — Каму молішся — небу ці залатому цяльцу? Тут водападзел паміж творцамі сапраўднымі, вартымі людской павагі, і сервільнымі прыстасаванцамі ў мастацтве, якія на павагу свайго народу разлічваць не маюць права».

Даведка:

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» ў 2008 годзе. Ідэя ўзнікла пасля атрымання Аляксандрам Мілінкевічам прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.

Прэміяй «За свабоду думкі» ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.

Лаўрэатамі прэміі мінулымі гадамі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Марачкін, акцёр Віктар Шалкевіч.

«Лаўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» вызначае не Рух «За Свабоду», а выбітныя людзi Беларусi.

Фота Сяргея Гудзіліна