Сіноптыкі: У Беларусь нарэшце ідуць дажджы

18.06.2015 / 11:53

Засушлівае надвор'е ў Беларусі сканчаецца. Як паведамляе у твітары meteoinfo_by сёння невялікія дажджы пройдуць па поўначы краіны, а заўтра, 19 чэрвеня, да заходніх межаў краіны прыйдзе атмасферны фронт з залевамі.

Нагадаем, што засушлівае надвор'е прывяло да забароны наведвання лясоў у 90 раёнах краіны. Цалкам забаронена наведванне лесу ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях, а таксама ў 15 раёнах Мінскай, у тым ліку і сталічным раёне.

nn.by