Домрачава і Б'ёрндален разам трэніруюцца ў Раўбічах

01.06.2015 / 21:45

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален вярнуліся са збораў на іспанскай выспе Мальёрка. Цяпер яны ў Мінску, а трэніруюцца ў Раўбічах.

У мінулую суботу адбылося ўрачыстае закрыццё сезону, якое правяла Беларуская федэрацыя біятлона. Галоўная роля была адведзеная Домрачавай, якая заваявала Вялікі Хрустальны глобус Кубка свету. Падарунак ёй ад федэрацыі зрабілі адпаведны — крыштальную вінтоўку.

Прыбыццё ў Мінск Б'ёрндалена не засталося незаўважаным. У адным з мінскіх супермаркетаў з ім сфатаграфаваўся заўзятар.

vk.com