Часопіс «Таймер» перастае выпускаць папяровую версію

01.06.2015 / 18:59

За тры летнія месяцы не выйдзе ніводнага нумара часопіса.

Замест іх «Таймер» абяцае запусціць сайт. «Мы не звязаныя рамкамі пэўных фарматаў і тэм, «Таймер» з гэтага часу працуе як медыйная экасістэма», — інтрыгуе рэдакцыя.

«Строга афіцыйна: з бягучага моманту і надалей «Таймер» не столькі штомесячныя 80 старонак фінскай паперы, колькі рухомае сузор'е розных пачынанняў: ад культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў да шалёных вечарынак, ад тэматычных блогаў да новай стратэгіі паводзінаў у Інтэрнэце і рэальным свеце», — тлумачаць у «Таймеры».