БАТЭ стаў першым фіналістам Кубка Беларусі па футболе

29.04.2015 / 19:44

Футбалісты барысаўскага БАТЭ сталі першымі фіналістамі Кубка Беларусі. 29 красавіка ў Мінску ў паўфінальным матчы щ адказ супраць «Дынама» дзейны чэмпіён атрымаў перамогу з лікам 3:1 (Гардзяйчук, 51, 68, Радзівонаў, 58 — Бечырай, 78).

Першая сустрэча супернікаў 15 красавіка ў Барысаве завяршылася нулявой нічыёй.

Сёння вечарам адбудзецца паўфінальны матч у адказ паміж брэсцкім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам» (першая гульня — таксама 0:0).