У чацвер — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы

29.04.2015 / 11:42

У наступныя суткі, 30 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёва-ўсходніх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе нуль — мінус 1 градус. Днём чакаецца 13—18 градусаў цяпла.