Ля берагоў Іспаніі гарыць паром, пасажыры выратаваныя

28.04.2015 / 21:38

Каля 170 чалавек выратаваныя з борта іспанскага парома, які загарэўся ў заходнім Міжземнамор'і.

Паром ехаў з Пальма-дэ-Мальёркі ў Валенсію, калі на яго борце ўзнік моцны пажар. Пасажырам удалося перасесці ў выратавальныя лодкі, якія падабраў іншы паром. Трое членаў экіпажа дастаўленыя верталётам у бальніцу з паражэннем дыхальных шляхоў дымам.

Іспанскія ўлады паведамілі, што судна ўсё яшчэ гарыць і пагражае пайсці на дно.