РПЦ выступае за «навуковае вывучэнне русафобіі»

28.04.2015 / 20:57

Сусветны рускі народны сабор РПЦ выпусціў дакумент, у якім адначасова асудзіў русафобію і заклікаў навукова вывучаць гэтую з'яву як адну з формаў ксенафобіі. Пры гэтым абразу царквы прапануецца кваліфікаваць як адну з формаў русафобіі.

«Вельмі часта тыя, хто адмаўляе нашыя святыні і каштоўнасці, пераносяць свае пачуцці і на рускі народ, які з'яўляецца галоўным творцам нашай цывілізацыі, носьбітам яе ідэалаў», — заявіў старшыня сабора патрыярх Кірыл.

Акрамя таго, крытыкаў РПЦ ўнутры Расіі аўтары дакумента лічаць «носьбітамі русафобскіх тэндэнцый», чые дзеянні могуць быць накіраваныя на «культурацыд» рускага народа.