Былы прэзідэнт Латвіі: З-за паводзінаў Пуціна цяжка даваць прагнозы, што будзе са светам

Вайра Віке-Фрэйберга лічыць, што з-за рашэнняў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна складана прагназаваць развіццё падзей у свеце.

28.04.2015 / 20:41

фота са старонкі Вайры Віке-Фрэйбергі ў фэйсбуку

«Праблема сучаснага свету заключаецца ў тым, што паводзіны прэзідэнта Расіі становіцца ўсё больш непрадказальнымі. Таму ўсё складаней прагназаваць тое, што здарыцца ў свеце ў бліжэйшыя месяцы або гады», — заявіла Віке-Фрэйберга на форуме Global Shared Societies Forum у Баку.

«Паводзіны Пуціна тояць у сабе небяспекі. На дадзены момант сітуацыя адрозніваецца ад той, якую мы чакалі пасля распаду СССР», — падкрэсліла яна.

Палітык распавяла, што пасля распаду СССР прагназавалася тое, што жыхары Расіі будуць рады жыць у менш рэпрэсіўным рэжыме.

«За апошні час, пасля акупацыі Крыма, сусветны парадак змяніўся. Мы спрабуем знайсці адказ на пытанне: Пуцін спрабуе адрадзіць СССР або царскую Расію?» — дадала былы прэзідэнт Латвіі Віке-Фрэйберга.