У Беларусі атрыманы бензін АІ-98-К5

28.04.2015 / 16:55

Упершыню ў гісторыі беларускай нафтаперапрацоўкі ў ААТ «Мазырскі НПЗ» выраблены высокаактанавы бензін АІ-98 класа 5. Вопытная партыя ў аб'ёме 1,4 тысяч тон атрыманая 26 красавіка 2015 года, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

«Спецыялісты прадпрыемства ацэньваюць выпуск і сертыфікацыю новага віду прадукцыі як напрацоўку вытворчага досведу напярэдадні пуску ўстаноўкі вытворчасці высокаактанавых кампанентаў бензіну, запланаванага на снежань 2015 года. У цяперашні час вядзецца праца па дэклараванні адпаведнасці новага паліва патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 013/2011. Гэты працэс зойме некалькі тыдняў», — праінфармавалі ў канцэрне.

Плануецца, што беларускі высокаактанавы бензін будзе пастаўляцца і на ўнутраны рынак, і на экспарт.