Беспрацоўны мінчук сарваў залаты ланцужок з шыі жанчыны
28.04.2015 / 12:43
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС затрымалі 22-гадовага беспрацоўнага маладога чалавека, які абакраў пенсіянерку.
Невядомы напаў на пажылую жанчыну, калі яна гуляла ўздоўж ракі Свіслач. Рабаўнік сарваў з шыі жанчыны залаты ланцужок, пасля чаго збег.
Золата ён здаў у ламбард за адзін мільён рублёў, а грошы прапіў.
Заведзена крымінальная справа. Зламысніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.