«УКантакце» не будзе ўводзіць аплату за музыку

27.04.2015 / 21:21

З сацыяльнай сеткі «УКантакце» не будуць выдаляць музыку або спаганяць плату за яе праслухоўванне, паведаміў прэс-сакратар сацсеткі Георгій Лобушкін ў «Твітары».

«Музыка ні пасля 1 мая, ні потым з «УКантакце» нікуды не дзенецца. Яна таксама не стане платнай», — напісаў Лобушкін.

Раней паведамлялася, што з 1 мая магчыма выдаленне аўдыёкантэнту з сацыяльнай сеткі ў сувязі з уступленнем у сілу новага антыпірацкага закона.