Расія патрабуе ў Польшчы тлумачэнняў з-за «Начных ваўкоў»

27.04.2015 / 20:53

МЗС Расіі патрабуе ад Польшчы тлумачэнняў у сувязі з адмовай ва ўездзе на тэрыторыю краіны ўдзельнікам мотапрабегу з клуба «Начныя ваўкі», гаворыцца ў заяве міністэрства.

«Патрабуем тлумачэнняў ад польскіх уладаў і рашуча асуджаем іх дзеянні, якія сведчаць пра гатоўнасць ва ўгоду кан'юнктурным меркаванням перапісваць гісторыю і, па сутнасці, здзекавацца з подзвігу тых, хто выратаваў Польшчу і свет ад фашызму», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У панядзелак польскія памежнікі не прапусцілі праз КПП Цярэспаль байкераў з клуба «Начныя ваўкі», якія планавалі здзейсніць мотапрабег з Масквы ў Берлін.