Лукашэнка: Наконт лесу якія сёння праблемы?

26.04.2015 / 16:26

Лясная галіна — гэта другі важны напрамак для Беларусі пасля сельскай гаспадаркі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Козырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса.

«Лес — гэта наш рэсурс. Давайце на гэты рэсурс абапірацца і нешта рабіць. Па вёсцы сёння праблем няма? Не. Пасеялі, і ніхто нават не заўважыў. Сапраўды гэтак і прыбіраем. Наконт лесу якія сёння праблемы? Усе, што прасіў па тэхніцы (міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч), — у яго ўсё ёсць. Людзі працуюць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў важнасць наяўнасці такога ляснога рэсурсу ў Беларусі.