Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі
25.04.2015 / 09:19
Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 красавіка 2015 года №19 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах у 2015 годзе». ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень - 2 ліпеня.
У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных выпрабаванняў уведзена кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах (сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія).
Беларуская мова пройдзе 14 чэрвеня (нядзеля),
руская мова — 15 чэрвеня (панядзелак),
грамадазнаўства — 17 чэрвеня (серада),
біялогія — 19 чэрвеня (пятніца),
матэматыка — 20 чэрвеня (субота),
гісторыя Беларусі — 22 чэрвеня (панядзелак),
хімія — 23 чэрвеня (аўторак),
фізіка — 24 чэрвеня (серада),
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня (чацвер),
Сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія — 27 чэрвеня (субота).