У марожанай ялавічыне са Столінскага раёна Рассельгаснагляд выявіў бактэрыі лістэрыі

23.04.2015 / 23:47

Бактэрыі лістэрыі выявіла бранская лабараторыя Рассельгаснагляду ў марожанай ялавічыне, якая паступіла з філіяла «Століннарыхтоўкапрамгандаль» Столінскага райспажыўсаюза Брэсцкай вобласці. 

Агульная вага партыі 20 тон, паведаміла ўпраўленне ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях. Упраўленне прыняло рашэнне праінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленым парушэнні з боку прадпрыемства для прыняцця мер па выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням бяспекі.