Галоўны трэнер «Баварыі» парваў штаны падчас матчу з «Порту» ФОТАФАКТ

22.04.2015 / 08:44

У аўторак у матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Баварыя» разграміла «Порту» з лікам 6:1. У галоўнага трэнера мюнхенцаў Пепа Гвардыёлы нават парваліся штаны.

globallookpress.com/Imago/Jan Huebner

«Але ўсё не так дрэнна — я проста надзену новыя на наступны матч», — сказаў каталонскі спецыяліст пасля гульні.

У канцы тыдня «Баварыя» можа стаць 25-разовым чэмпіёнам Германіі.