Галоўны трэнер БАТЭ: На беларускі футбол пастаянна выліваецца бруд

19.04.2015 / 20:31

«Мне не падабаецца, колькі бруду выліваецца нават не на каманду, а на футбол. Заўважаем толькі дрэннае, не радуемся нашым перамогам, поспехам, нават унутраным».

Такую заяву зрабіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння выязнога матчу другога тура супраць мінскага «Дынама» (2:0).

«Як мы будзем шанаваць наш футбол, калі мы яго наогул не паважаем? Цяжка глядзець і чуць, калі ўвесь час выліваецца бруд, бруд, бруд… Няправільна гэта. Хацелася б, каб мы, наадварот, аб'ядналіся і разам паляпшалі наш футбол. А у асноўным усе заўважаюць толькі негатыў. Добрага ніхто не бачыць», — прыводзіць словы Ермаковіча прэс-служба БАТЭ.