Баевікі ІД забілі 30 эфіопскіх хрысціян у Лівіі

19.04.2015 / 20:29

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» апублікавалі відэазапіс, на якім, па іх словах, саюзныя ім ісламісты ў Лівіі забіваюць каля 30 эфіопскіх хрысціян.

На відэазапісу бачна, як адну групу мужчын забіваюць на пляжы стрэламі ў галаву, а людзей з іншай групы абезгалоўліваць недзе ў пустыннай мясцовасці.

У тэксце, які суправаджае відэазапіс, гаворыцца, што забітыя — вернікі эфіопскай хрысціянскай царквы.

Відэазапіс доўжыцца 29 хвілін і суправаджаецца лагатыпам прэс-аддзела ІД «Аль-Фуркан», а таксама падобны на папярэднія падобныя запісы, апублікаваныя ІД, у тым ліку і лютаўскі відэазапіс, на якім баевікі ІД забіваюць 21 егіпецкага хрысціяніна на пляжы ў Лівіі.