Неверагодны паказ на тыдні моды ў Сіднэі ВІДЭА

19.04.2015 / 14:19

У Сіднэі завяршыўся аўстралійскі тыдзень моды. Адным з самых яскравых шоу Mercedes-Benz Fashion Week Australia стаў паказ маладой мясцовай маркі Ten Pieces.

Рэчы дэманстраваліся на пляжы Бондзі-Біч.

Мясцовая марка Ten Pieces паказала на тыдні моды рэчы выключна ў чорна-белай гаме.

Магчыма, што яны б не выглядалі так эфектна, калі б не месца, дзе адбываўся паказ — мадэлі дэманстравалі калекцыю на высокім каменным борціку вялізнага басейна Iceberg, а на фоне шумелі хвалі Тасманава мора.

Вета Берман