Квіткі на цягнік Мінск — Вільня патаннеюць на 15%

17.04.2015 / 19:31

Выдатная навіна для тых, хто любіць ездзіць у Вільню на выходныя. Продаж квіткоў па новых цэнах будзе адкрыты ўжо 21 красавіка.

У састаў цягніка №801/802 Мінск — Вільня ўключаныя вагоны з месцамі для сядзення, кошт праезду ў якіх будзе складаць ад 180 тысяч рублёў, паведамляе Беларуская чыгунка.

Нагадаем, цягнік №801/802 курсуе па суботах і нядзелях. З Мінска ён адпраўляецца ў 9.45. З Вільні цягнік выязджае ў 21.00.