Амерыканскія вайсковыя інструктары прыбылі ва Украіну

17.04.2015 / 10:29

фота з твітара Джэфры Паета

Амерыканскія вайскоўцы прыбылі ва Украіну для навучання ўкраінскай арміі.

Пра гэта ў пятніцу, 17 красавіка, напісаў у сваім твітары пасол ЗША ў Кіеве Джэфры Пает.

«Дэсантнікі 173-й брыгады ЗША прыбылі ва Украіну для навучання украінскіх вайскоўцаў», — напісаў дыпламат.