ФСКН: Абвінавачаны ў забойстве Нямцова ўжываў наркотыкі

13.04.2015 / 15:18

У Федэральнай службы па кантролі за наркотыкамі Расіі пацвердзілі інфармацыю аб дачыненні Заўра Дадаева, які абвінавачваецца ў забойстве Барыса Нямцова, да абароту наркотыкаў.

Як паведамілі ў ведамстве, Дадаева затрымлівалі за ўжыванне наркотыкаў.

Раней СМІ пісалі, што 5 сакавіка Дадаева затрымалі для праверкі датычнасці да незаконнага абароту забароненых рэчываў.