За збыт марыхуаны затрыманы работнік дзіцячага дома

09.04.2015 / 21:45

Мінулай ноччу сталічнымі наркакантралёрамі ў момант перадачы марыхуаны затрыманыя трое мужчын — прадавец і два пакупнікі.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, збытчык — 50-гадовы мінчанін — даставіў кліентам марыхуану на сваім аўтамбаілі «Додж Караван». У гэты момант і быў затрыманы праваахоўнікамі. Марыхуана, якая прызначалася для продажу, канфіскаваная, таксама наркотык быў знойдзены і ў салоне аўтамабіля.

Прадавец аказаўся супрацоўнікам сацыяльнага аддзела аднаго са сталічных дзіцячых дамоў. Абодва пакупнікі — 43-х і 44-х гадоў — беспрацоўныя. За незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі адзін з іх быў судзімы ў 2000 годзе.