«Беларуская нацыя існуе!» — гутарка з Юліяй Чарняўскай ВІДЭА

09.04.2015 / 17:55

У чацвер у 19:00 у рэдакцыі «Нашай Нівы» — чарговае інтэрв'ю ў жывым эфіры. У якасці «рупара эпохі» выступіць педагог, культуролаг, літаратар, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Юлія Чарняўская.

Яна аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Беларус: Рысы да аўтапартрэту», «Беларусы: ад «тутэйшых» — да нацыі». Аўтар перадач «Савецкая атлантыда», «Колы на вадзе» на TUT.BY, стваральніца літаратурнай суполкі «Графо».

Вядучы перадачы — паэт і публіцыст Стась Карпаў.

Задавайце вашы пытанні нашай госці ў каментарах пад гэтай навіной.

Стась Карпаў, Настасся Храловіч