Моцны вецер паваліў у Маскве 130 дрэваў

31.03.2015 / 11:52

Амаль 130 дрэваў паваліліася або былі пашкоджаныя моцным ветрам у Маскве 29-30 сакавіка.

Акрамя таго, у горадзе за двое сутак было зафіксавана некалькі дзясяткаў выпадкаў пашкоджання ветрам дахаў дамоў, аўтобусных прыпынкаў і рэкламных шчытоў.