Кардынал П'етра Паралін паляцеў з Беларусі звычайным рэгулярным рэйсам ФОТАФАКТ

Завяршыўся афіцыйны візіт у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етра Параліна. Кардынал знаходзіўся ў нашай краіне з 12 па 15 сакавіка.

15.03.2015 / 22:50

15 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці адляцеў у Рым з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» звычайным рэгулярным рэйсам.

Кардынал П'етра Паралін і Алена Купчына

Кардынал П'етра Паралін і а. Сяргей Гаек

У аэрапорце на развітанні з кардыналам прысутнічалі ўсе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, Першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансіньёр Філіпа Чампанэллі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Ад імя дзяржаўных уладаў Беларусі прысутнічалі намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік.

Прысутныя цёпла развіталіся з Дзяржаўным Сакратаром Папы. 

Афіцыйны візіт кардынала П’етра Параліна ў Беларусь адбыўся па запрашэнні дзяржаўных уладаў нашай краіны.

За час свайго прабывання ў Беларусі іерарх прыняў удзел у сустрэчах на дзяржаўным узроўні, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

Адбыўся ўрачысты прыём, арганізаваны Апостальскай Нунцыятурай з нагоды візіту Дзяржаўнага Сакратара і ў другую гадавіну абрання Папы Францішка. Таксама кардынал прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента на мінскай плошчы Перамогі, сустрэўся з каталіцкімі біскупамі Беларусі, правёў прэс-канферэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэцы, наведаў міждыяцэзіяльнае велікапоснае чуванне моладзі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены і цэлебраваў святую Імшу з удзелам дзяцей у архікатэдральным касцёл