Парашэнка: Праўда ў тым, што мінскія пагадненні не працуюць

«Праўда заключаецца ў тым, што пагадненне не працуе», — сказаў Парашэнка у інтэрв'ю газеце Bild перад пачаткам свайго візіту ў Берлін.

15.03.2015 / 21:02

Паводле яго слоў, пагадненне, падпісанае ў Мінску, стала «для нас надзеяй, а не рэальнасцю».

«Штодня з расійскага боку зноў страляюць, часта больш за 60 раз у дзень — у цэлым перамір'е парушалася 1100 раз», - сцвярджае прэзідэнт Украіны.

Паводле яго слоў, Украіна выканала «кожнае асобна ўзятае палажэнне мінскіх пагадненняў» і рабіла гэта адразу.