Ксенія Сабчак узмацніла меры бяспекі пасля забойства Нямцова

15.03.2015 / 05:52

Сабчак на месцы забойства Нямцова, tass.ru

Тэлевядучая Ксенія Сабчак ўзмацніла меры бяспекі пасля з'яўлення інфармацыі аб «растрэльных спісах».

«Цяпер я вымушана хадзіць з аховай», — сказала яна Gazeta.ru. Сабчак таксама ўдакладніла, што пасля інцыдэнту з пагрозамі (калі на пахаванні Нямцова да яе падышоў незнаёмы і сказаў: «майце на ўвазе — вы наступная, Ксенія») больш ніякіх пагроз ёй не паступала.