Памёр пісьменнік Тэры Пратчэт

На 67-м годзе жыцця памёр англійскі пісьменнік-фантаст Тэры Пратчэт. Аб гэтым паведамляецца на яго афіцыйнай старонцы ў Facebook.

12.03.2015 / 18:35

«З бясконцым шкадаваннем паведамляем, што сэр Тэры Пратчэт памёр. Свет страціў аднаго з самых яскравых, дасціпных людзей. Спачывай з мірам, Тэры Пратчэт», — сказана ў паведамленні.

Найбольшую вядомасць Пратчэту прынёс цыкл аб Плоскім свеце. Кнігі з гэтай серыі разышліся накладам больш за 50 мільёнаў асобнікаў. Тэры Пратчэт з'яўляецца рыцарам ордэна Брытанскай імперыі.