Матч чэмпіянату Беларусі стаў другім па працягласці ў гісторыі хакея

08.03.2015 / 10:38

У першым матчы паўфінальнай серыі чэмпіяната Беларусі па хакеі «Гомель» саступіў «Юнацтву» ў шостым авертайме (1:2).

Каманды не змаглі выявіць пераможцу ў асноўны час матчу. Пераможную шайбу закінуў Віталь Кірушчанкаў у шостым авертайме. Матч працягваўся 165 хвілін і 11 секунд і стаў другім па працягласці ў гісторыі прафесійнага хакея.

Самай працяглай сустрэчай у гісторыі прафесійнага хакея лічыцца матч НХЛ «Дэтройт» — «Манрэаль», які адбыўся ў 1936 годзе. Тады гульня працягвалася 176 хвілін 30 секунд.