Юным уладальнікам iPad прапанавалі казкі па-беларуску

Ініцыятыва «Кнігі дзеткам» прадставіла 16 казак з ілюстрацыямі і агучкай.

23.02.2015 / 14:16

За год працы творчая група ініцыятывы «Кнігі дзеткам» напісала, агучыла і праілюстравала 16 кніг — як аўтарскіх, так і народных казак. Іх можна паслухаць па-беларуску і па-англійску, на запісах пазнаюцца галасы паэта Андруся Такіданга, спявачки Русі і Юрыя Жыгамонта (вядоўца «Падарожжаў дылетанта»).

Праграму «Кнігі дзеткам» можна бясплатна спампаваць на iPad з iOS 6 і навейшымі версіямі.

У хуткім часе аўтары абяцаюць выдаць і версію для Android.

Спампаваць «Кнігі дзеткам» для iPad >>>

Чытайце таксама: Цяпер «не маўчаць па-беларуску» змогуць і ўладальнікі Android

Аляксандр Арсёнаў